Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  партнёры  
 АРХIЎ 

Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  


 ПОШУК 
прасунуты пошук
 АКЦЫЯ 


 АКЦЫЯ 


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ

 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 СЯБРЫ 
дзед ТАЛАШ

рух ЗУБР

Радыё Рацыя

Радыё Свабода

http://www.ezhe.ru/

Дранiкi

Газета "ПАГОНЯ"

belarusfreedom

Музыка ТУТ

Беларуская дыяспара

 РЭКЛЯМА 

BYBANNER.com
навiны беларускага сецiва


 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 

У Кіеве паказалі «Звычайнага прэзідэнта» Юрыя Хашчавацкага
11:15, 04/04/2005

У гэтыя дні ў Кіеве праходзяць Дні дакумэнтальнага кіно пра правы чалавека “Ўкраінскі кантэкст”. Украінскія гледачы змаглі паглядзець вядомыя стужкі Юрыя Хашчавацкага. 1 красавіка былі прадэманстраваныя фільмы Юрыя Хашчавацкага “Звычайны прэзыдэнт”, “Каўкаскія палонныя”, “Багі сярпа і молата” ды іншыя.

Спадар Хашчавацкі застаўся задаволены паказам:

“Вы ведаеце, здаецца, што рэакцыя звычайная, але насамрэч гэта ня так, бо яна значна больш эмацыйная, чым у любым іншым месцы. Відаць, што гэтыя тэмы, якія мы закранаем, для ўкраінцаў сёньня вельмі балючыя й вельмі памятныя, і яны ўсё гэта бачылі, яны гэта разумеюць і пазнаюць, і іх рэакцыя такая, як быццам яны пазналі тое, што толькі што было зь імі. У гэтым сэнсе я разумею, што мне проста пашанцавала: я прыехаў у патрэбны час у патрэбнае месца з тымі самымі фільмамі, якія ім вельмі падабаюцца”, --паведаміў рэжысёр «Радыё Свабода».

І сапраўды: глядзельная зала была перапоўнена жадаючымі даведацца пра беларускую рэчаіснасьць. Пасьля фільмаў Юры Хашчавацкі павіншаваў украінцаў з дэмакратычнымі зьменамі ў іх краіне і адказаў на пытаньні.

На кінафэстывалі таксама будзе паказана кінастужка пра Беларусь – гэта фільм маладога нямецкага рэжысэра Сэбастьяна Гейнцэля “89 мілімэтраў”, своеасаблівы партрэт новага пакаленьня постсавецкіх беларусаў, якое стаіць паміж застоем, пратэстам і ад’ездам.
Минск, Белоруссия

камэнтароў: 13

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2005 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў



Rating All.BY Rambler's Top100 Rambler's Top100